У брэсцкім тралейбусе пабіліся пасажыры (фота)

Здарэнне адбылося на маршруце нумар 1. Тралейбус рухаўся ад абласной лякарні. На адным з прыпынкаў кіроўца аб’явіў, што тралейбус далей не пойдзе. Маўляў, яму трэба выклікаць “хуткую”.



Пасажыры мусілі  скарыстацца іншымі транспартнымі сродкамі.



“Хуткая” забрала з тралейбуса жанчыну. Прыехалі разбірацца міліцыянты.  З іх словаў, асноўная версія здарэння такая, што жанчыну штурхнуў нехта з пасажыраў пад час сваркі, і яна ўпала. Праводзіцца дэталёвае разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі