У Брэсцкай вобласці загінуў электраманцёр

У Брэсцкай вобласці загінуў электраманцёр

У Брэсцкай вобласці 19 лістапада загінуў электраманцёр па рамонце высокавольтных паветраных ліній Баранавіцкіх электрасетак. Ён працаваў на лініі 110 кВ "Астромічы (Кобрынскі раён) — Драгічын".

Як інфармуе ў сацсетцы "Белэнерга", прычыны няшчаснага выпадку высвятляе спецыяльная камісія, праводзіцца расследаванне, якое ўзяў на асаблівы кантроль першы намеснік міністра энергетыкі Леанід Шэнец. Адзначаецца, што перад пачаткам працы электраманцёра "былі выкананы неабходныя арганізацыйныя і тэхнічныя мерапрыемствы для работ у пазначаных умовах". Аднак з нейкіх прычын мужчына атрымаў смяротныя траўмы. Да высвятлення абставін здарэння ўведзеная забарона на выкананне падобных работ у электраўстаноўках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі