У Брэсце знайшлі цела зніклай у мінулым годзе настаўніцы?

У Брэсце знайшлі цела зніклай у мінулым годзе настаўніцы?

29 студзеня на беразе ракі Мухавец у Брэсце знайшлі цела жанчыны. Мясцовы жыхар пры выгуле сабакі ў раёне Варшаўскай шашы заўважыў фрагменты пальцаў і выклікаў міліцыю.

На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група. У выніку пошукавых мерапрыемстваў было знойдзена цела жанчыны. Яно знаходзілася ў замерзлай вадзе.

Як інфармуе прэс-служба ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, бачных прыкмет смерці крымінальнага характару на целе жанчыны выяўлена не было. Па папярэдніх дадзеных, адзенне на ёй супадае з прыкметамі зніклай у мінулым годзе 38-гадовай брэстаўчанкі.

Еўрарадыё паведамляла, што 22 снежня настаўніца сярэдняй школы №9 сышла з месца працы ў невядомым напрамку і знікла. 2 студзеня Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце яе знікнення. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці жанчыны і ідэнтыфікацыі яе асобы прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі