У Брэсце затрыманы лідар "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі

Юрый Стыльскі / Еўрарадыё
Юрый Стыльскі / Еўрарадыё

Увечары 15 жніўня ў Брэсце затрыманы лідар гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі.

"Яго затрымалі літаральна 10 хвілін таму. Я чакаў яго каля дома. Аўтазак. Затрымалі яго і таварыша. Таварыша адпусцілі. А Юру павезлі ў невядомым накірунку", — расказвае Еўрарадыё відавочца.

Стыльскі сёння ўдзельнічаў у шэсці па вуліцах Брэста. На старонцы гурта "ВКонтакте" напісана, што музыка "ўзначаліў шматтысячную калону людзей, якая прайшла маршам праз увесь горад. Таксама ён вёў жывы эфір у свой інстаграм з сённяшніх падзеяў".

Трансляцыю ў інстаграме Стыльскага глядзела некалькі сотняў чалавек.

Тэлефон музыкі зараз недасяжны.

В Бресте задержан лидер "Дай Дарогу!" Юрий Стыльский
Юрый Стыльскі 15 жніўня

"Дай Дарогу!" — панк-гурт з Брэста з вострасацыяльнымі тэкстамі. Гэта адзін з самых папулярных альтэрнатыўных гуртоў у Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі