У Брэсце замянілі скрыню для пытанняў прэзідэнту на непразрыстую (фота)

Акцыя "Задай пытанне прэзідэнту" працягваецца ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. Пушкіна. Нагадаем, яе праводзяць БРСМ і піянерская арганізацыя ва ўсіх навучальных установах краіны. Арганізатары выстаўляюць скрынкі, куды школьнікі і студэнты могуць кідаць свае пытанні.  Як паведамляла Еўрарадыё, на мінулым тыдні ў пастаўленую для акцыі скрыню, якая мае адну шкляную сценку, студэнты закінулі два складзеныя аркушы паперы, вырваныя са сшытка, і дзве купюры — у дзесяць і дваццаць рублёў.



Як высветліла Еўрарадыё, на сёння грошы зніклі, а на вялікую скрыню паставілі маленькую непразрыстую урну (глядзі фота ніжэй). Сакратар БРСМ універсітэта Алена сказала Еўрарадыё:

"З грашыма — гэта нашыя студэнты так неадэкватна ставяцца. А на тым аркушыку было пытанне кшталту, "як Беларусь будзе выглядаць праз 20 гадоў?". Безадносна да тых дробных купюраў".



Нагадаем, акцыя  БРСМ “Задай пытанне прэзідэнту”  пачалася 14 красавіка і мае закончыцца 25 траўня. Ідэя да драбніцаў нагадвае паштоўкі грамадскай кампаніі “Гавары праўду”, дзе людзі могуць пісаць пра нейкую праблему прэзідэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі