У Брэсце з даху пяціпавярховіка зваліўся навучэнец каледжа
![У Брэсце з даху пяціпавярховіка зваліўся навучэнец каледжа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dach-0610.jpg.webp?itok=qWQ5BLrc)
Навучэнец дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту ў Брэсце зваліўся з даху пяціпавярховага дома. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА паведаміў старшы памочнік Брэсцкага транспартнага пракурора Аляксандр Марчанка.
Здарэнне адбылося 5 кастрычніка каля 15.30. 17-гадовы юнак, які вучыцца на трэцім курсе, залез на дах па пажарнай лесвіцы. Мяркуецца, што хлопец хацеў зрабіць прыгожыя фатаграфіі, але не ўтрымаў раўнавагі і сарваўся ўніз.
Юнак атрымаў сур'ёзныя траўмы. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні хуткай медыцынскай дапамогі. Праваахоўнікі праводзяць праверку і высвятляюць абставіны здарэння. Папярэдняй версіяй інцыдэнту называюць няшчасны выпадак.