У Брэсце ўзброеныя сілавікі затрымалі трэнера па каратэ

Узброеныя сілавікі ўрываюцца ў дом трэнера

Узброеныя сілавікі ўрываюцца ў дом трэнера / Telegram

У Брэсце ўзброеныя сілавікі затрымалі трэнера па каратэ. Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе лістовак і БЧБ-сімволікі, у здымках перасоўвання вайсковай тэхнікі. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што ў 2020-м развешваў у Брэсце і наваколлі на слупах, дрэвах, знаках бел-чырвона-белыя стужкі, а таксама лістоўкі, якія сам надрукаваў. Таксама прызнаецца, што відэа з вайсковай тэхнікай адпраўляў у "экстрэмісцкі" тг-канал.

Мужчына кажа, што з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам — трэнерам па каратэ, працуе з дзецьмі. "Медыязона" звярнула ўвагу, што на затрыманага падобны Аляксандр Еўціхаў з Брэста (на відэа мужчына называе толькі імя і імя па бацьку), шматразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Яго затрымлівалі пры падтрымцы амапаўцаў.

У Брэсце ўзброеныя сілавікі затрымалі трэнера па каратэ
budokan.by
У Брэсце ўзброеныя сілавікі затрымалі трэнера па каратэ
Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі