У Брэсце ўдзельніцу акцыяў "недармаедаў" выпусцілі з псіхіятрычнага дыспансера

У Брэсце ўдзельніцу акцыяў "недармаедаў" выпусцілі з псіхіятрычнага дыспансера

Брэсцкую актывістку руху “Маладая Беларусь” і актыўную ўдзельніцу “Марша недармаедаў” Наталлю Папкову выпусцілі з псіхіятрычнага дыспансера. Туды яе накіравалі 3 сакавіка напярэдадні чарговай вулічнай акцыі. У дыспансеры на знак пратэсту Наталля трымала галадоўку. Папкова адчувае сябе нармалёва, у гэтыя дні яе не абследавалі, ніякіх працэдур не рабілі. Пра гэта Наталля распавяла Еўрарадыё.

Папкова: “У лякарні я амаль нічога не рабіла, чытала [кнігу] Бяляцкага. Нібыта, мае суседзі сказалі, што ў мяне ёсць суіцыдальныя схільнасці”.

Актывістка звязвае выпадак сваёй ізаляцыі з удзелам у вулічных “маршах недармаедаў”. Як вядома, 5 сакавіка ў Брэсце прайшла чарговая несанкцыянаваная акцыя, у якой паўдзельнічала каля тысячы чалавек. Ужо пасля яе заканчэння затрымалі групу анархістаў.

У Брэсце ўдзельніцу акцыяў "недармаедаў" выпусцілі з псіхіятрычнага дыспансера

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі