У Брэсце п'яная маці жорстка збіла свайго маленькага сына

Жахлівае здарэнне адбылося ў Брэсце раніцай 23 лістапада. П'яная 20-гадовая жанчына збіла свайго сына, 2014 года нараджэння. Дзіця завезлі ў бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай.

Як інфармуе прэс-служба МУС, жанчына знаходзілася ў адпачынку па догляду за дзіцём. Яе затрымала міліцыя. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "замах на забойства".

Высветлілася, што пасля збіцця дзіцё было без дапамогі больш за 7 гадзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі