У Брэсце на аўтамабілі абрынуўся цагляны плот Следчага камітэта (фота)

Як піша газета "Вечерний Брест", старая сцяна з цаглянага мура аддзяляла двор жылога дома ад абласнога ўпраўлення Следчага камітэта. Каля 3-й гадзіны ночы яна раптоўна абрынулася. У гэты момант побач стаялі пяць машын мясцовых жыхароў. Усе аўтамабілі моцна пацярпелі ад удару.



Як патлумачылі жыхарам прадстаўнікі адміністрацыйных органаў, абвал сцяны — не страхавы выпадак. Страхоўку атрымаюць толькі тыя  з пацярпелых, у каго ёсць поўная страхоўка "КАСКО". Тэарэтычна, шкоду пацярпелым павінен пакрыць гаспадар разваленай сцяны, аднак пакуль невядома, каму дакладна яна належыць.


Фота — vb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі