У Брэсце малады чалавек пагражаў саскочыць з 14-га паверха

У Брэсце малады чалавек пагражаў саскочыць з 14-га паверха

У Брэсце малады чалавек пагражаў саскочыць з 14-га паверха. Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 21 лютага на Інтэрнацыянальнай вуліцы. Невядомы сядзеў на агароджы балкона і паводзіў сябе неадэкватна. Пры спробе ратавальнікаў наблізіцца да яго, ён сказаў, што саскочыць уніз. На зямлі, дарэчы, было нацяжное выратавальнае палатно. У момант, калі самагубца страціў раўнавагу і ўпаў на падлогу балкона, супрацоўнікі МНС скруцілі і звязалі яго, ды перадалі міліцыянерам.

Па некаторых звестках, затрыманаму 24 гады. На спробу суіцыду яго падштурхнула няшчаснае каханне. БЕЛТА адзначае, што ў маладога чалавека знайшлі запіску з прызнаннем у каханні і просьбай нікога не вінаваціць у яго смерці.

У Брэсце малады чалавек пагражаў саскочыць з 14-га паверха
Фота: 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі