У Брэсце людзі пратэстуюць супраць вышкі мабільнага аператара (фота)

У Брэсце людзі пратэстуюць супраць вышкі мабільнага аператара (фота)

“Людзям — бяспечную зону адпачынку” — такі транспарант 31 сакавіка з’явіўся на набярэжнай Францыска Скарыны ў Брэсце. Яго вывесілі мясцовыя жыхары на вышцы аператара сотавай сувязі, якую пабудавалі ў пачатку сакавіка.

Каля 17.00 побач з вышкай сабраліся некалькі дзясяткаў незадаволеных. Па словах мясцовай жыхаркі Ірыны, людзі занепакоены шкоднымі, на іх думку, выпраменьваннямі ад вышкі.

Ірына: “Вышка пастаўленая ў зоне адпачынку. Тут гуляюць маці з дзецьмі ды ўвогуле гуляюць усе мясцовыя жыхары. Мы ўсе масава пратэстуем супраць устаноўкі гэтай новай вышкі. У нас больш за 500 подпісаў, якія мы накіравалі ў наш гарвыканкам. Мы хочам, каб нашы гарадскія ўлады разам з кампаніяй пераглядзелі ўстаноўку вышкі, дэмантавалі яе і паставілі ў іншым месцы”.

На свой ліст да гарадскіх уладаў жыхары набярэжнай ужо атрымалі адказ за подпісам намесніка кіраўніка гарвыканкама Мікалая Якубоўскага. Паводле чыноўніка, аб’ект пастаўлены законна. Прадстаўнік мабільнага аператара запэўніў, што праект аб’екта прайшоў дзяржаўную санітарна-гігіенічную экспертызу, дзе разліковымі метадамі пацвярджаецца яго бяспека.

Вось што заявіў прысутным кіраўнік рэгіянальнага упраўлення кампаніі Velcom Алег Пятручык:

“Будзем інфармаваць людзей пра бяспеку дадзеных аб’ектаў. Тэндэнцыя такая, што аб’екты і надалей будуць будавацца, бо ў нас інфармацыйнае грамадства і гэтыя тэхналогіі будуць прасоўвацца. У сувязі з ростам аб’ёмаў перадачы дадзеных усе аператары [мабільнай сувязі], вядома, будуць ставіць усё новыя аб’екты”.

Мясцовыя жыхары вынікамі сустрэчы, якая цягнулася больш за гадзіну, незадаволеныя. Прадстаўнікі ўлады неаднаразова паўтаралі пра законнасць устаноўкі вышкі, а прадстаўнікі кампаніі пра яе бяспеку для здароўя. Дыялогу, па словах жыхароў, не атрымалася, таму яны збіраюцца далей скардзіцца ў іншыя інстанцыі.

У Брэсце людзі пратэстуюць супраць вышкі мабільнага аператара (фота)
У Брэсце людзі пратэстуюць супраць вышкі мабільнага аператара (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі