У Брэсце кіроўца "Фальксвагена" збіла насмерць раварыста (фота)

На вуліцы Суворава ўвечары адбылося здарэнне са смяротным вынікам. 29-гадовая дзяўчына на VW Touran у левай паласе дарогі збіла раварыста. Як паведамляе МУС, непрацуючы 45-гадовы брэстаўчанін загінуў на месцы.

Кіроўца аўтамабіля не зразумела, адкуль на яе паласе з'явіўся раварыст: у гэтым месцы няма нават нерэгуляванага пешаходнага пераходу. Пасажырка, якая была ў аўто, кажа, што раварыст быццам бы выскачыў з-за аўтобуса, піша сайт realbrest.by.

Кіроўца аўтобуса пасля здарэння распавёў, што раварыст таксама апынуўся на праезнай частцы і перад ім, але ён паспеў зрэагаваць. А пасля гэтага мужчына апынуўся на суседняй паласе.

Побач з месцам сутыкнення ёсць выезды з прылеглай дваровай тэрыторыі. Магчыма, раварыст планаваў тут пераехаць праз дарогу. Пра гэта сведчыць дыяганальная траекторыя размяшчэння ровара і аўтамабіля.

Фота — realbrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі