У Брэсце аўтамабіль міліцыі паехаў на чырвонае святло і ўчыніў ДТЗ (відэа)

У Брэсце аўтамабіль міліцыі паехаў на чырвонае святло і ўчыніў ДТЗ (відэа)

У Брэсце аўтамабіль міліцыі маркі “Газ” паехаў на чырвонае святло на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ды ўчыніў дарожна-транспартнае здарэнне. Ён сутыкнуўся з аўтамабілем “Джылі”, які ехаў на зялёнае святло. Здарэнне адбылося ў 9.55 у чацвер, 30 сакавіка. Прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці інфармуе, што службовай машынай кіраваў 40-гадовы жыхар Лунінца, за рулём “Джылі” была 38-гадовая мясцовая жыхарка.

Ніхто з людзей не пацярпеў, машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі