У Брэсце асудзілі міліцыянта, які насмерць задавіў жанчыну

Трагедыя адбылася сёлета позна ўвечары 29 чэрвеня на выездзе з гораду. Аўтамабіль BMW на шалёнай хуткасці збіў чалавека на пешаходным пераходзе. Кіроўца, не спыняючыся, з'ехаў ў бок Мінска. 48-гадовая жанчына памерла на месцы. Аднак на наступны дзень мужчына сам з'явіўся ў ДАІ з пакаяннем. На яго пачалі дзве крымінальныя справы — "Парушэнне Правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" і "Пакіданне ў небяспецы".



Паводле інфармацыі партала "Рэальны Брэст", затрыманы мужчына апынуўся афіцэрам міліцыі. Суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў яго на два з паловай гады пазбаўлення волі. Прысуд ужо набыў законную моц.



Фота — deita.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі