У Браціславе замест гімна Расіі ўключылі гімн СССР (відэа)

Замест гімна Расіі ў сталіцы Славакіі ўключылі гімн СССР. Здарылася гэта перад матчам чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж камандамі "Слован" і "Лакаматыў" (Яраслаўль, Расія). Сярод іншых савецкі гімн праслухаў і нападаючы хакейнай зборнай Беларусі, гулец расійскага клуба Джэф Плат. Госці выйгралі матч з лікам 3:1.

"Прессбол" адзначае, што падобныя кур'ёзныя выпадкі не першы раз адбываюцца ў КХЛ.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі