У Bloodhound Gang новы трэк! (слухаць)

Амерыканскія рокеры Bloodhound Gang днямі прадставілі новы трэк "Chew Toy". Ён увойдзе ў новы альбом гурта, які быў анансаваны яшчэ ў 2008 годзе, але дагэтуль не выйшаў. Лідар гурта Джымі Пол некалькі разоў паведамляў праз свой Twitter пра працу над новай кружэлкай, аднак падрабязнасцей пра гэта ніхто не дачакаўся.


Апошні выдадзены трэк гурта "Altogether Ooky" датуецца 2010 годам. Ён увайшоў у складанку лепшых хітоў гурта.
Bloodhound Gang існуюць 23 гады. За гэты час яны выдалі 4 альбомы, 2 "бэсты", DVD, 2 міньёны і 14 сінглаў.

Паводле apelzin.ru

Фота: www.telegraph.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі