У Бераставіцкім раёне са склада скралі насення з Францыі на мільярд

У Бераставіцкім раёне са склада скралі насення з Францыі на мільярд

У Бераставіцкім раёне са склада СВК "Пархімоўцы" скралі насення элітных цукравых буракоў з Францыі на больш чым мільярд рублёў. Была распачатая крымінальная справа. Бераставіцкім праваахоўнікам дапамаглі супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама. Не выключалася магчымасць іх вывазу за мяжу, альбо спробы продажу ў нашай краіне. Вялася адпрацоўка фермераў і індывідуальных прадпрымальнікаў. У выніку, удалося выйсці на след злодзеяў.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, скрынкі ад 1/3 скрадзенага насення знайшлі ў жыхара Маларыцкага раёна. Ён распавёў, што насенне купіў. Прадаўцоў знайшлі, імі аказаліся тры жыхары Бераставіцкага раёна і адзін — ураджэнец Ліды. Адзін з іх з'яўляецца былым працаўніком СВК, у якім адбыўся крадзеж. 2/3 насення знайшлі ў абвінавачаных у нежылых дамах. Усе яны затрыманыя.

У Бераставіцкім раёне са склада скралі насення з Францыі на мільярд
Фота: uvd.grodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі