У беларускіх аўтобусах і маршрутках з’явіўся Wi-Fi

У беларускіх аўтобусах і маршрутках з’явіўся Wi-Fi

На некаторых маршрутах аўтобусаў і маршрутак у беларускіх гарадах будзе дзейнічаць бясплатны Wi-Fi. Яго арганізацыю ладзіць адзін з сотавых аператараў Беларусі.

Зараз у Мінску курсуюць 10 маршрутак з бясплатным Wi-Fi, у кожным з абласных цэнтраў — па 2 пасажырскіх аўтобуса. У бліжэйшы час пункт Wi-Fi з бясплатным інтэрнетам з’явяцца яшчэ ў некалькіх аўтобусах абласных цэнтраў. Такім чынам, агульная колькасць маршрутаў павялічыцца да 30.

Даведацца, што ў транспарце ёсць бясплатны Wi-Fi можна па афармленні кузава. У салоне ёсць інфармацыя з правіламі праходжання аўтарызацыі для далейшага карыстання інтэрнэт-паслугамі. Працягласць адной сесіі складае 60 хвілін. Калі трэба і далей карыстацца інтэрнэтам, то аўтарызацыю трэба прайсці яшчэ раз. Праект працягнецца да канца 2015 года, паведамляе БЕЛТА.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі