У Беларусі збіраюцца скараціць тэрміны навучання ў ВНУ па 50 спецыяльнасцях

У Беларусі збіраюцца скараціць тэрміны навучання ў ВНУ па 50 спецыяльнасцях

У Беларусі збіраюцца скараціць тэрміны навучання ў ВНУ па некаторых спецыяльнасцях. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка. "Ёсць спецыяльнасці, па якіх мы можам рыхтаваць 4-4,5 года", — цытуе словы Карпенкі БЕЛТА. Ён адзначыў, што такіх спецыяльнасцяў каля 50.

У той жа час, адзначыў міністр, ёсць спецыяльнасці, па якіх перавесці навучанне на скарочаны тэрмін немагчыма: медыцынскія, некаторыя творчыя (архітэктура, скульптура), спецыяльнасці для ядзернай энергетыкі. Там патрабуецца больш працяглая падрыхтоўка. Мяркуецца, што новаўвядзенне закладуць у новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі.

У Беларусі збіраюцца скараціць тэрміны навучання ў ВНУ па 50 спецыяльнасцях
Ігар Карпенка. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі