У Беларусі затрымалі ўкраінцаў, якія нелегальна правезлі праз мяжу 3 тоны мяса

У Беларусі затрымалі ўкраінцаў, якія нелегальна правезлі праз мяжу 3 тоны мяса

У Беларусі затрымалі дваіх украінцаў (ва ўзросце 32 і 36 гадоў), якія нелегальна правезлі праз мяжу 3 тоны мяса. Здарэнне адбылося ў Кобрынскім раёне. Замарожанае мяса везлі на мікрааўтобусе Renault. Каля вёскі Стары Двор яго спынілі памежнікі разам з супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кобрынскага РАУС. Дакументаў на права знаходжання ў памежнай зоне ва ўкраінцаў не было, не мелі яны і даведак ветэрынарна-санітарнага кантроля на груз.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, мяса ацанілі на суму 14635 рублёў, аўтамабіль — на 15 тысяч рублёў. За парушэнне памежнага рэжыму ўкраінцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Жыхароў Валынскай вобласці Украіны дэпартуюць, ім забароняць на 5 гадоў наведваць нашу краіну.

У Беларусі затрымалі ўкраінцаў, якія нелегальна правезлі праз мяжу 3 тоны мяса
Фота: gpk.gov.by
У Беларусі затрымалі ўкраінцаў, якія нелегальна правезлі праз мяжу 3 тоны мяса
Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі