У Беларусі забаранілі купацца ў 14 вадаёмах

У Беларусі забаронена купацца ў 14 вадаёмах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Купанне дзяцей абмежавалі на вадаёмах 6 зон адпачынку. У Гомельскай вобласці гэта гомельскія пляжы “Каскад азёраў" (першы і другі), гарадскі пляж на Дняпры і возера Камарына ў Рагачове, а таксама пляж возера Святое ў Заполлі. У Гродне нельга купацца на возеры Юбілейным.

Дзецям і дарослым нельга купацца на вадаёмах 8 зон адпачынку. У Гомельскай вобласці — гэта пляжы Дняпра ў раёне гарадскога парка і ў раёне цэнтра алімпійскага рэзерва Жлобіна. Таксама небяспечнымі для купання прызнаныя пляж у населеным пункце Чырвоны Сцяг у Буда-Кашалёўскім раёне і пляж гарадскога вадаёма ў Калінкавічах. У Магілёўскай вобласці закрылі сажалку Дрыбінскую гарадскога пасёлка Дрыбін і Грабянёўскае возера Магілёва. У Брэсце закрылі пляж возера Візжар Жабінкаўскага раёна і пляж “Цэнтральны” на левым беразе Мухаўца.

Санітарна-эпідэміялагічныя службы на гэтым тыдні абследавалі 398 зон рэкрэацыі. Прыкладна 15% з іх маюць парушэнні санітарных і гігіенічных нарматываў. Спецыялісты ўзялі 840 пробаў вады, 43 з якіх выявіліся неадпаведнымі гігіенічным патрабаванням.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі