У Беларусі за выраб "кактэйля Молатава" будзе пагражаць да 5 гадоў турмы

У Беларусі за выраб "кактэйля Молатава" будзе пагражаць да 5 гадоў турмы

У Беларусі за выраб, захоўванне, перавозку, перасылку, перадачу і нашэнне "кактэйля Молатава" будзе пагражаць да 5 гадоў турмы. Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала ўнесці адпаведныя дапаўненні ў артыкул 295-ы Крымінальнага кодэксу. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведаміў Мікалай Карпянкоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Паводле яго слоў, "прадметы, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" было прапанавана аднесці да разраду зброі. Калі дапаўненні будуць унесеныя, чалавека з бутэлькай з запальваючай вадкасцю ў Беларусі чакае штраф, папраўчыя працы ці пазбаўленне волі тэрмінам да 2 гадоў. Калі ж суд вырашыць, што была папярэдняя змова альбо рэцыдыў, то асобаў, датычных да "кактэйля Молатава", чакае ад 3 да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі