У Беларусі ўпершыню павышаныя мытныя пошліны на памідоры і гуркі

У Беларусі ў бліжэйшы час істотна ўзрастуць цэны на гародніну, якая ўвозіцца з-за мяжы. Прэзідэнцкім указам павышаныя сезонныя мытныя пошліны на імпартную гародніну. Упершыню гэта зроблена ў адносінах памідораў і гуркоў.
Як адзначаюць "Белорусские новости", указ прыняты "з мэтай абароны інтарэсаў беларускіх таваравытворцаў". Пошліны на свежыя ці ахалоджаныя таматы і гуркі складуць палову ад мытнага кошту. Яны будуць дзейнічаць да 1 снежня 2008 года, а таксама ў наступным годзе, з 1 сакавіка да 1 чэрвеня.

На мінскім Камароўскім рынку пра новаўвядзенне яшчэ не чулі і спрагназаваць яго наступствы пакуль не могуць. Вось што паведамілі Еўрарадыё у аддзеле арганізацыі рыначнага гандлю:

"У нас пакуль няма інфармацыі".


Дарэчы, на Камароўцы, акрамя беларускіх, цяпер гандлююць памідорамі і гуркамі з Іспаніі, Польшчы і Турцыі. Пра кошты на іх у аддзеле арганізацыі рыначнага гандлю кажуць наступнае:

"Беларускія - ад 2,5 да 8 тысяч, а імпартныя - ад 3,5 да 20 тысяч".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі