У Беларусі створаць навінавы тэлеканал кшталту Euronews

У Беларусі створаць навінавы тэлеканал кшталту Euronews

Новы навінавы тэлеканал плануецца стварыць у Беларусі. Пра гэта пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч

"Размова ішла аб стварэнні навінавага тэлевізійнага канала ў фармаце работы Белтэлерадыёкампаніі. Ён будзе створаны ў гэтым годзе і пачне працу калі не ў канцы года, то ў пачатку наступнага", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

На сённяшняй нарадзе Лукашэнка заявіў, што людзі вельмі занятыя, каб слухаць доўгія выніковыя навінавыя праграмы па вечарах. Таму трэба рабіць кароткія выпускі з галоўнымі навінамі на працягу дня. 

Новы канал плануецца стварыць на базе Агенцтва тэлевізійных навін. Мяркуецца, што ён будзе вяшчаць з 7:00 да 24:00.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант параўнаў новы тэлеканал з Euronews і Бі-Бі-Сі. "Гэта будзе сімбіёз тэлебачання і інтэрнэту", — паабяцаў ён.

Па яго словах, на новы тэлеканал мяркуецца перавесці палітыку, эканоміку і навіны. А на тэлеканале "Беларусь 1" з'явіцца больш забаўляльнага кантэнту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі