У Беларусі праходзіць “Тыдзень без абортаў”

У Беларусі праходзіць “Тыдзень без абортаў”

У Беларусі з 10 па 16 кастрычніка праходзіць “Тыдзень без абортаў”. У гэты перыяд лекары ўгаворваюць жанчыну адмовіцца ад перарывання цяжарнасці ці перанесці аборт на тыдзень. "Без размоваў" цяжарнасць мусяць перарываць толькі па медыцынскіх паказніках, ці калі ў жанчыны "памежны" тэрмін — каля 12 тыдняў. Акцыя прымеркаваная да "Тыдню маці" і мае нагадаць грамадству пра каштоўнасць жыцця і неабходнасць умацавання здаровай гарманічнай сям’і.

У мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася 119 тысяч дзяцей. Гэта рэкордны паказнік за ўсю гісторыю суверэнітэту. Пры гэтым 57,2% нованароджаных — гэта другія і наступныя дзеці ў сем'ях. Лік шматдзетных сем'яў вырасла з 62,5 тыс. у 2009 годзе да 81 тыс. У 2016 годзе.

Паводле сусветнага індэксу мацярынства, які складаецца міжнароднай арганізацыяй Save the Children, Беларусь уваходзіць у лік 25 (з 179) краін свету, спрыяльных для мацярынства, і лідзіруе сярод краін СНД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі