У Беларусі павялічаць дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў

У Беларусі павялічаць дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў

У Беларусі з лютага павялічаць дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як вядома, памер дапамогі па догляду дзіцяці дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў па краіне, на другога і наступных дзяцей — 40%. Дапамога на дзіця-інваліда прызначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка 2017-га прымяняецца паказчык сярэднямесячнай зарплаты за 4-ы квартал 2016 года ў памеры 746,80 рубля. Такім чынам, у лютым-красавіку памер штомесячнай дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў складзе на першае дзіця 261,38 рубля (з 1 лістапада 2016 года да 31 студзеня 2017-га ён складае 260,26 рубля), на другое і наступных дзяцей — 298,72 рубля (на сённяшні дзень — 297,44), на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў — 336,06 рубля (цяпер — 334,62).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі