У Беларусі падаражэе выдача пашпарта ў паскораным парадку

У Беларусі падаражэе выдача пашпарта ў паскораным парадку

У Беларусі падаражэе выдача пашпарта ў паскораным парадку. Гэта прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы (№ 21 ад 20 студзеня, ён уносіць змены ў ранейшы ўказ), які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Выдача пашпарта ў паскораным парадку (за 15 дзён) будзе каштаваць адну базавую велічыню — 23 рублі. Пакуль за гэта плацяць 11,5 рублёў. Калі ж жыхары сталіцы і абласных цэнтраў захочуць атрымаць новы пашпарт за 7 дзён, то павінны будуць заплаціць дзве базавыя велічыні — 46 рублёў.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць вясной, праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі