У Беларусі налічылі 138 фігурантаў крымінальных спраў аб наёмніцтве

У Беларусі налічылі 138 фігурантаў крымінальных спраў аб наёмніцтве

У Беларусі налічылі 138 фігурантаў крымінальных спраў аб наёмніцтве. Пра гэта ў чацвер заявіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, паведамляе "Интерфакс-Запад".

Вядома, што ў пачатку сакавіка 2016-га міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што ўдзел у баявых дзеяннях ва Украіне прымаюць каля 140 беларусаў. Беларускія праваахоўнікі склалі спіс асобаў, якія там ваявалі ці ваююць на абодвух баках канфлікту. Пазней Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй паведаміла пра распачатыя 135 крымінальных спраў. Адзначалася, што робіцца ўсё, каб людзі, якія могуць уяўляць ваенную пагрозу нашай краіне, "знаходзіліся пад кантролем".

Як паведамляла Еўрарадыё, крымінальная адказнасць для грамадзян Беларусі за ўдзел ва ўзброеных канфліктах у замежжы была ўведзеная вясной бягучага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі