У Беларусі мінімальны заробак узнялі да 400 тысяч рублёў

Ад лістапада ў Беларусі амаль на 55% падвышаецца мінімальны заробак, паведамляе БЕЛТА. Адпаведны прэзідэнцкі ўказ выйшаў 27 верасня. Так, на лістапад-снежань 2010 года мінімальны месячны заробак вызначалі ў 400 тысяч рублёў, а мінімальны гадзінны заробак — у 2360 рублёў. Урад такім чынам хоча ўзмацніць сацыяльную абароненасць работнікаў з маленькімі заробкамі ва ўсіх галінах эканомікі і на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі