У Беларусі хочуць істотна скараціць школьную праграму

У Беларусі хочуць істотна скараціць школьную праграму

У Беларусі хочуць істотна скараціць базавую школьную праграму. Як мінімум, на 20-30%. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Паводле яго слоў, трэба пераглядзець падыходы да выкладання матэрыялу, паколькі "сучасная школьная праграма значна больш складаная, чым яна была ў 70-80-я гады мінулага стагоддзя".

Жураўкоў адзначае, што ўскладненне школьнай праграмы, якое пачалося ў 1990-я гады, працягваецца дагэтуль. Цяпер жа, лічыць міністр адукацыі, там трэба пакінуць "толькі самую важную і неабходную базавую інфармацыю". А для гэтага неабходная вялікая праца спецыялістаў, і не толькі з сістэмы адукацыі.

Стварэнне новай базавай школьнай праграмы мусіць адбывацца паэтапна. Спачатку, кажа Міхаіл Жураўкоў, трэба адкінуць другасны матэрыял і той, які не падыходзіць для сярэдняй школы. Для дакладных навук адным з галоўных арыенціраў ён бачыць праграму савецкай школы другой паловы ХХ стагоддзя. Далей трэба ўважліва адбіраць інфармацыю, неабходную для вывучэння ў школе. Для гэтага варта знаёміцца з досведам краін, "дзе ўзровень сярэдняй адукацыі вельмі высокі", адзначыў Жураўкоў.

Больш падрабязна пра яго прапановы гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі