Вы тут

У Беларусі дырэктыўнае крэдытаванне ў 2017 годзе скарочанае на траціну

Фота: Fotolia

Урад Беларусі зацвердзіў асноўныя напрамкі і ліміты дырэктыўнага крэдытавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў на 2017 год. Агульны аб'ём крэдытавання складзе 1 млрд 900 млн рублёў, што на 32,1% ніжэй за леташні ўзровень, інфармуе БелаПАН.

Згодна з пастановай Саўміна (№ 1102 ад 29 снежня 2016-га) крэдытаванне ў межах дзяржпраграм прадугледжанае ў аб'ёме 1 млрд 310,2 млн рублёў. У межах дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады ліміт усталяваны ў памеры 1 млрд 91,9 млн рублёў. Паводле дзяржпраграмы на будаўніцтва жылля выдзелена 218,3 млн рублёў.

Крэдытаванне суб'ектаў гаспадарання сёлета складзе 270,3 млн рублёў. На крэдытаванне арганізацый, якія рэалізуюць інфраструктурныя праекты, плануецца накіраваць 257,6 млн рублёў.

Зніжэнне аб'ёмаў дырэктыўнага крэдытаванне з'яўляецца адной з рэкамендацый Міжнароднага валютнага фонду ўладам Беларусі, якая неаднаразова гучала ў апошнія гады.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

"Хонда" Змітра Дашкевіча з пабітым шклом і міліцэйскі бус без апазнавальных знакаў. Фота: Еўрарадыё
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба, фота Змітра Лукашука
Скрыншот з фільма Белтэлерадыёкампаніі "Жалезам па шкле"