У Беларусі чакаюць расійскі крэдыт ужо да канца верасня

У Беларусі чакаюць расійскі крэдыт ужо да канца верасня

У Беларусі чакаюць расійскі крэдыт ужо да канца верасня, паведамляе прэс-служба Мінфіна. Ён складае 700 мільёнаў долараў. БЕЛТА адзначае, што крэдыт выдаецца на 10 гадоў, сродкі будуць пераведзены ў расійскіх рублях. Яны прызначаны для рэфінансавання абавязацельстваў Беларусі перад Расійскай Федэрацыяй па раней атрыманым крэдыце. Беларускі бок будзе вяртаць гэтыя грошы, пачынаючы з 2018-га, траншы перавядуць у красавіку і кастрычніку.

Пра тое, што расійскі ўрад ухваліў выдзяленне Беларусі дзяржаўнага крэдыту, стала вядома 22 жніўня. Пра яго раней дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі