У Беларусі беспрацоўных стала больш на 15%

У Беларусі колькасць зарэгістраваных беспрацоўных стала больш на 15,4% ці на 24200 чалавек, у параўнанні са снежнем 2013-га. Пра гэта сведчаць дадзеныя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на канец мінулага года. У параўнанні з лістападам 2014-га беспрацоўных стала больш на 2,6%.

БелаПАН адзначае, што ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец снежня 2014 года, як і на канец снежня 2013 года, склаў 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

У снежні арганізацыямі было прынята на працу 51400 чалавек, звольнена было з розных прычын 62200 чалавек (з іх за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны звольнілі 6,9%).

Фота: Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі