У Беларусі асудзілі "Карлсана" на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру, спачатку 23-гадовага  жыхара Фаніпаля прысудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі, але пасля касацыі ў Мінгарсудзе — да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Аферыст дзейнічаў праз форум аднаго з папулярных у Беларусі аўтамабільных клубаў. Са многімі яго ўдзельнікамі ён быў знакам вочна і нават гуляў з імі ў футбол. На форуме ж ён кантактаваў пад нікам Karllson. 

У лістападзе мінулага года Karllson размясціў паведамленне, быццам яго сястра смяротна хворая і знаходзіцца ў адной з клінік Нямеччыны. Для дарагога курсу лячэння яму нібыта патрэбныя грошы — 70 тысяч долараў. Многія пералічвалі грошы на электронныя кашалькі, на мабільны тэлефон, перадавалі асабіста пры сустрэчы. Аўтар паведамлення рэгулярна дзякаваў сваім дабрачынцам на форуме, даваў справаздачу пра атрыманыя сумы. Яму ўдалося сабраць больш за 12 млн руб. 

Аднак потым высветлілася, што ніякай сястры ў хлопца наогул няма. Ён размясціў выпадковае фота дзяўчыны, якая жыве ў Расіі і выдатна сябе адчувае. Урэшце на маладога чалавека заявілі ў міліцыю. Ён ва ўсім прызнаўся і заявіў, што грошы яму патрэбныя былі для лячэння бясплоддзя ў жонкі.

Фота — vise.im

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі