У Беларусі адзначаецца Радаўніца

Сёння ў Беларусі адзначаецца Радаўніца — Дзень памінання памерлых. Яна традыцыйна прыпадае на аўторак на другім тыдні пасля праваслаўнага Вялікадня.

У перакладзе са стараславянскай "раданіца" азначае "радасць" — у гэты дзень прынята дзяліцца радаснай весткай аб Уваскрасенні Хрыстовым з памерлымі. Таксама лічыцца, што назва свята паходзіць ад слова “род”. Радаўніца пакліканая паядноўваць жывых і мёртвых — духоўна знітоўваць увесь род і звяртаць людзей да вытокаў, да таго міфалагічнага персанажа — першапродка, які некалі стаяў каля вытокаў агульначалавечага Роду і народа.

Такім чынам, у традыцыі святкавання Радаўніцы пераплятаюцца хрысціянскія і паганскія звычаі. Спачатку беларусы памінаюць спачылых у царкве, дзе служаць памінальныя паніхіды, а пасля ідуць на могілкі. Для памерлых часта пакідаюць велікоднае яйка.

Радаўніца ў Беларусі — традыцыйна непрацоўны дзень.


Фота: Еўрарадыё, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі