У Беларусі аднавілі ўжыванне антыбіётыку "цэфтрыаксон"

У Беларусі аднавілі ўжыванне антыбіётыку "цэфтрыаксон"

У Беларусі аднавілі ўжыванне антыбіётыка "цэфтрыаксон", пры ўвядзенні якога жанчына памерла ад анафілактычнага шоку. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людміла Равуцкая.

Мінздароўя ўводзіла часовую забарону на пэўныя серыі прэпаратаў "цэфтрыаксон" і "лідакаіна гідрахларыд". Пасля шэрагу экспертызаў і выпрабаванняў выявілася, што якасць гэтых лекаў адпавядае патрабаванням фармакапейных артыкулаў вытворцы. Такім чынам, сведчаць спецыялісты, якасць прэпарата не была прычынай анафілактычнага шоку.

Як паведамлялася, няшчасны выпадак здарыўся 16 студзеня ў Маладзечанскім раёне. Маладая жанчына звярнулася ў фельчарска-акушэрскі пункт, дзе ёй зрабілі ўкол, пасля якога жанчыне рэзка стала дрэнна. Ні дактары, ні хуткая дапамога не змаглі выратаваць жанчыну: яна памерла на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі