У Беларусі адмянілі абмежаванні па выездзе за мяжу на машыне

У Беларусі адмянілі абмежаванні па выездзе за мяжу на машыне

У Беларусі адмянілі абмежаванні па выездзе за мяжу на адным і тым жа аўтамабілі. З 1 верасня пачала дзейнічаць ліпеньская пастанова Саўміна (№ 526), якая адмяняе абмежаванні па вывазе аўтамабільнага паліва з нашай краіны. Ранейшыя пастановы ўраду, якія ўводзілі такія абмежаванні, страцілі сілу.

Адзначаецца, што Дзяржаўны мытны камітэт і Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі павінны прывесці свае нарматыўныя акты ў адпаведнасць са згаданай пастановай Савета міністраў ад 1 ліпеня.

Як паведамляла Еўрарадыё, абмежаванні на вываз з тэрыторыі Беларусі аўтамабільнага паліва дзейнічалі амаль пяць гадоў. Прычынай іх увядзення стала колішняя сітуацыя, калі бензін у нашай краіне быў значна таннейшы, чым у той жа Літве. З-за гэтага яго везлі за мяжу і літоўцы, і беларусы. Аднак урад абмежаваў магчымасць выезду за межы Мытнага саюза на адным і там жа аўтамабілі адным разам на восем дзён. Калі ж беларус выязджаў часцей, яму трэба было плаціць пошліну на паліва.

У Беларусі адмянілі абмежаванні па выездзе за мяжу на машыне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі