У Беларусі 764 чалавекі чакаюць месца ў доме-інтэрнаце

У Беларусі захоўваецца чарга на пасяленне ў дамы-інтэрнаты, паведамляе БелаПАН. Паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, апошнім часам яна зменшылася амаль удвая. Але ж яшчэ 764 інваліды, самотныя людзі сталага веку, а таксама іншыя людзі, што маюць патрэбу ў адмысловым даглядзе, чакаюць месца ў інтэрнатах. На сёння ў Беларусі сетка стацыянарных установаў сацыяльнага абслугоўвання ўключае ў сябе 72 дамы-інтэрнаты камунальнай уласнасці, у тым ліку 19 для састарэлых і інвалідаў, 44 псіханеўралагічных інтэрната, 9 — для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У такіх стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання пражывае болей за 17 тысяч 100 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі