У Беларусь вярнуліся турысты, якіх абстралялі ва Украіне

Нагадаем, здарэнне адбылося ў ноч на 21 лютага на блокпасце ў вёсцы Гарадзішча каля Роўна. Мясцовыя жыхары каля аўтазапраўкі правяралі аўтатранспарт. Уначы ў кагосьці здалі нервы і ён пачаў страляць па мікрааўтобусе з беларускімі нумарамі.

Як паведамляюць украінскія СМІ, на мікрааўтобусе ехалі турысты з Гомельскай вобласці ў Івана-Франкоўскую вобласць, на адпачынак у Карпатах. Калі кіроўца з Гомеля пабачыў на дарозе людзей ў масках са зброяй і бітамі ў руках, ён пачаў рух назад. У гэты момант стрэлілі ў лабавое шкло. 28-гадовага параненага беларуса шпіталізавалі, яму зрабілі аперацыю.

Як паведамляе "Интерфакс-Запад", удзень 21 лютага аўтобус з турыстамі вярнуўся ў Беларусь. Параненага кіроўцу перавезлі ў бальніцу ў Столінскім раёне.

Фота — AFP