У Белаазёрску 11-гадовы хлопчык упаў з балкона 5-га паверха і загінуў

У Белаазёрску 11-гадовы хлопчык упаў з балкона 5-га паверха і загінуў

У Белаазёрску 11-гадовы хлопчык, вучань 6-га класа, упаў з балкона 5-га паверха. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама, яно адбылося ўвечары 1 жніўня. Відавочцы распавядаюць, што юнак стаяў на балконе і трымаўся за вяроўкі для бялізны. Яны не вытрымалі яго вагі і абарваліся, а хлопчык паляцеў уніз.

Праваахоўнікі праводзяць праверку, высвятляюцца ўсе абставіны трагічнага здарэння.

Падрабязнасці віцебскага здарэння: дзіця вывалілася праз маскітную сетку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі