У БДУ плануюць зрабіць пераздачу экзаменаў платнай

У БДУ плануюць зрабіць пераздачу экзаменаў платнай

БДУ мае намер зрабіць пераздачу экзаменаў і залікаў платнай, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

БДУ да апошняга часу заставаўся адным з нешматлікіх універсітэтаў, дзе гэтая практыка не ўжывалася. “Новае палажэнне дазволіць дысцыплінаваць студэнтаў і матываваць іх на больш адказнае стаўленне да навучальнага працэсу”, — заявілі ў ВНУ.

Адпаведны дакумент знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, таму казаць пра тое, калі запрацуе новая практыка і колькі будзе каштаваць пераздача, пакуль заўчасна. У любым выпадку дадзенае новаўвядзенне не закране пераважную большасць студэнтаў, якія адказна ставяцца да вучобы і не дапускаюць ўзнікнення акадэмічнай запазычанасці, паведамляе БЕЛТА.

Фота: belive.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі