У Баварыі адбылося сутыкненне цягнікоў, ёсць загінулыя

У Баварыі адбылося сутыкненне цягнікоў, ёсць загінулыя

У Баварыі раніцай 9 лютага, сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. У выніку некалькі вагонаў аднаго з пасажырскіх саставаў сышлі з рэек. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад горада Бад Айблінг, што ў 60 км на паўднёвым усходзе ад Мюнхена.

Паводле паведамленняў паліцыі з месца аварыі, прынамсі 10 чалавек атрымалі цяжкія траўмы, 8 чалавек загінулі. Агульная колькасць пацярпелых можа дасягаць 150 чалавек. 

У выратавальнай аперацыі на месцы катастрофы задзейнічаныя пажарныя, брыгады хуткай дапамогі і верталёты.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай таго, што адбылося, магло стаць лабавое сутыкнення двух цягнікоў маркі Meridian на аднакалейным участку трасы. Пра гэта паведаміў інтэрнэт-выданню Rosenheim24 прадстаўнік паліцыі Юрген Тальмайер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі