У БАТЭ не ведаюць, ці паспее клуб сёлета згуляць на новым стадыёне

Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы БАТЭ Сяргей Дашкевіч:

"На гэты момант у нас яснасці няма. Але клубу вельмі хацелася б ужо ў гэтым сезоне на новым стадыёне згуляць".

Да канца чэмпіяната Беларусі засталося 6 тураў. Але толькі дзве з шасці гульняў БАТЭ правядзе ў Барысаве. Гэта матч 3 лістапада супраць прынцыповага саперніка — салігорскага "Шахцёра" — і матч заключнага тура супраць "Гомеля". Адну з гэтых гульняў барысаўскі клуб можа згуляць на новым стадыёне.

"Пераехаць" мае сэнс яшчэ і таму, што на новай арэне лепшыя ўмовы для захавання газона, чым на гарадскім стадыёне. Паміж перадапошняй і апошняй хатняй гульнёй БАТЭ амаль месяц складаных метэаралагічных умоваў. Захоўваць траўку на новым стадыёне ў гэты час будзе прасцей і танней.

Як цяпер выглядае новы стадыён БАТЭ (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі