У Барысаўскім раёне пенсіянерка тыдзень гуляла ў хованкі з атрадам “Анёл”

Сем сутак сваякі, аднавяскоўцы і валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл” шукалі зніклую жыхарку вёскі Клетнае Барысаўскага раёна. Пенсіянерка пайшла ў грыбы і не вярнулася дадому.

Лес прачэсвалі валанцёры, выкарыстоўваючы спецтэхніку, але так і не здолелі знайсці жанчыну. У паветра нават паднялі гексакоптэр, але марна. Калі пошукі спынілі, бабулька сама вярнулася дадому.

Як сказалі сваякі жанчыны, яна ведала, што яе шукаюць, але вырашыла схавацца ў лесе і не выходзіла. Увесь тыдзень блуканняў яна харчавалася ў лесе малінай. Чаму яна так паводзілася, пакуль незразумела, піша Onliner.by

Фота: myborisov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі