У Баранавіцкім раёне зарэгістравалі ўспышку трыхінелёзу, у бальніцы 30 чалавек

У Баранавіцкім раёне зарэгістравалі ўспышку трыхінелёзу, у бальніцы 30 чалавек

У Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці зарэгістравалі ўспышку трыхінелёзу, за два тыдні шпіталізаваныя амаль 30 чалавек, сярод іх ёсць дзеці (усе яны жыхары пяці вёсак). Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", усе яны знаходзяцца на абследаванні і лячэнні ў інфекцыйным аддзяленні Баранавіцкай гарадской бальніцы. Іх стан ацэньваецца як лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Высветлілася, што ўсе хворыя елі сыравяленую каўбасу падчас застолля ў вёсцы Прыазёрнае ў мясцовага паляўнічага. Прадукт быў прыгатаваны з мяса дзіка, якога ў верасні забілі два жыхары Баранавіцкага раёна. Дзіка разабралі без папярэдняй ветэрынарнай экспертызы, адзначае галоўны ўрач Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Плескацэвіч.

Эпідэміёлагі працягваюць устанаўліваць кола так званых "кантактных асоб", а праваахоўнікі высвятляюць, ці сапраўды жыхар вёскі Прыазёрнае з'яўляецца паляўнічым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі