У Баранавічах "за хуліганства" асудзілі на 6 сутак гісторыка і філосафа з Расіі

У Баранавічах "за хуліганства" асудзілі на 6 сутак гісторыка і філосафа з Расіі

У Баранавічах затрымалі гісторыка і філосафа з Расіі Пятра Рабава. Ноч ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання, а ў сераду яго прывезлі ў суд. Яго і затрыманага актывіста абвінавачваюць у "хуліганстве", інфармуе сайт spring96.org.

Суд прызнаў Рабава вінаватым і асудзіў яго на шэсць сутак арышту. Суд над актывістам, затрыманым разам з ім, перанеслі на пятніцу. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 9 кастрычніка Рабава, даследчыка анархізму, затрымлівалі ў Гродне, дзе ён збіраўся прачытаць лекцыю. Разам з ім у пастарунак даставілі каля 20 чалавек (іх у той жа вечар адпусцілі), міліцыя забрала кнігі расіяніна. Падставай для затрымання стала “несанкцыянаванае мерапрыемства”.

Пётр Рабаў збіраўся вярнуцца ў Расію. Аднак увечары 10 кастрычніка яго затрымалі ў Баранавічах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі