У Баранавічах міліцыя шукае аўтара плаката з заклікам да байкоту (фота)

У Баранавічах міліцыя выклікае прадпрымальнікаў і складае пратаколы. Праваахоўнікі ўжо некалькі дзён вядуць пошукі аўтара плаката з заклікам да байкоту ўказа кіраўніка дзяржавы № 222. Ён быў вывешаны 15 лютага на рынку, правісеў каля 2 гадзін і быў сарваны дырэктарам.

Як расказаў індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, дырэктар каапрынка Аляксандр Дайноў у той жа дзень абвінаваціў яго ў аўтарстве. Паводле яго слоў, на працягу некалькіх дзён супрацоўнікі міліцыі выклікалі амаль ўсіх яго суседзяў-прадпрымальнікаў, якія гандлююць побач на рынку. Афіцэр міліцыі цікавіўся ў іх: хто мог напісаць і вывесіць плакат з заклікам да байкота ўказа прэзідэнта? Аднак усе прадпрымальнікі патлумачылі, што не ведаюць ініцыятара гэтай акцыі.

Нагадаем, указ кіраўніка дзяржавы № 222 абавязвае індывідуальных прадпрымальнікаў мець сертыфікаты і дакументы на ўсе тавары, якія будуць увозіцца на тэрыторыю Беларусі. Да 1 сакавіка 2015 года прадпрымальнікі мелі магчымасць распрадаць без суправаджальных дакументаў рэшту раней ўвезеных тавараў. Нядаўна яны атрымалі адтэрміноўку яшчэ на тры месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі