У Баранавічах двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха

У Баранавічах двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха

У Баранавічах двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха. Яна атрымала цяжкія траўмы. Як інфармуе Intex-press.by, дзяўчынка разам з 12-гадовым братам вярнулася з прагулкі ды папрасіла ўключыць ёй мультфільмы. Маці сказала, каб яна ішла ў пакой, дзе знаходзіўся камп'ютар. Пры гэтым яна забылася, што адкрывала вокны для праветрывання і забылася іх зачыніць. Дзяўчынка адразу ж пайшла да акна, а брат не паспеў яе спыніць.

Інна Семянюк, начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта, у каментары Intex-press.by адзначыла, што ў дзяўчынкі некалькі цяжкіх траўмаў, у тым ліку і закрытая чэрапна-мазгавая. Па факце падзення дзіцяці праводзіцца праверка. Вядома, што ў сям'і выхоўваецца чацвёра дзяцей.

Днямі падобнае здарэнне з двухгадовай дзяўчынкай адбылося ў Мінску. Яна выпала з акна сёмага паверха. З рэанімацыі яе ўжо перавялі ў рэанімацыйную нейрахірургію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі