У Баранавічах — чэргі на здачу металалому

Насельнікі Баранавічаў спяшаюцца пазбавіцца ад металалому, назапашанага на падворках за гады, а то і дзесяцігоддзі. І хаця ў гэтым месяцы цана на такую другасную сыравіну ў горадзе знізілася на 18%, у чэргах штодзённа стаіць па 15-20 машын. Прычына ў тым, што цяпер за 1 кг сталёвага лому даюць 280 рублёў, а за кілаграм чыгуна — 390. Як кажуць у Баранавіцкай філіі “Брэстдругчармету”, сустракаюцца і нядобрасумленныя здатчыкі: яны імкнуцца наліць у пустую малочную біклагу вады, ровар здаць з гумай, у дэталі аўтамабіля насыпаць пяску — і здаць усё гэта як метал. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі